Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс:+375-1794-55141,+375-1794-67656

Время работы: понедельник-пятница, с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30
Выходные дни: суббота, воскресенье

e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)

Электронные обращения (для электронных обращений граждан и юридических лиц)

Главная / Oтдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи / Культура / Дзяржаўная ўстанова культуры "Любанскі раённы цэнтр культуры"

Дзяржаўная ўстанова культуры "Любанскі раённы цэнтр культуры"

Дзяржаўная ўстанова культуры  “Любанскі раённы цэнтр культуры

Дырэктар: Мурленка Ігар Валерыевіч
Наш адрас: 223812, Мінская вобласць, г. Любань,
вул. Першамайская, д.30
Кантактныя тэлефоны:  
Тэлефон:  8 (01794) 69-1-61; 63-4-79; 68-6-19; 69-4-20,
Тэл./факс: 8(01794) 63-4-79
Адрас электроннай пошты:  luban.rdk@mail.ru

З гісторыі…

  • Першая ўстанова культуры ў г. Любані была адкрыта ў 1919 годзе і называлася  Народны Дом.
  • У 1954 годзе заснаваны раённы  Дом культуры.
  • З 1993 года – раённы Цэнтр культуры і вольнага часу
  • 3 2017 года – ДУК “Любанскі раённы цэнтр культуры” – вядучая клубная ўстанова Любанскага раёна, лідэр творчых ініцыятыў і клубных інавацый. Творча развіваецца ў цесным супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі культуры і паспяхова выконвае задачы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і мастацтва.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • Адраджэнне і развіццё традыцыйнай народнай культуры
    • даследча-пошукавая работа,
    • навукова-метадычная і выдавецкая работа,
    • архівацыя фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу,
    • распрацоўка мэтавых праграм адраджэння асобных відаў народнага мастацтва,
    • арганізацыя і правядзенне традыцыйных народных святаў, абрадаў і выстаў народнай творчасці,
    • работа з аўтэнтычнымі гуртамі, носьбітамі мастацкіх традыцый і фальклорнымі калектывамі.
  • Арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці  
    • арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў,
    • развіццё самадзейнай мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў,
    • укараненне і развіццё сучасных форм арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, інавацыйных метадаў, новых тэхналогій з улікам патрабаванняў розных сацыяльна-узроставых катэгорый насельніцтва,
    • арганізацыя платных паслуг насельніцтву.
  • Арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне клубных устаноў раёна
    • рэалізацыя доўгатэрміновай рэгіянальнай мэтавай праграмы “Метадычны партфель”– адзінай метадычнай праграмы дзейнасці клубных устаноў раёна, якая вызначае змест дзейнасці Любанскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу па інфармацыйна-метадычнаму забеспячэнню сельскіх клубных устаноў раёна.

Праекты:

    • Раённыя святочныя праекты: Дзень Рэспублікі, Дзень Перамогі, конкурс эстраднай песні “Музычная тусоўка”, танцавальны конкурс “Данс батл”, злёт маладых спецыялістаў “СМС”, маладзёжнае свята open-air “Summer life”, Дзень адчыненых дзвярэй “Горад захапленняў”, злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, Дажынкі, Дзень сельскай гаспадаркі, клубны праект выхаднога дня “У летні вечарок”, сельскагаспадарчы маладзёжны конкурс “Уладар сяла”, фестываль святочных брэндаў “Любань-фест”;
    • Рэгіянальныя фестывалі, конкурсы: фестываль народнай творчасці “Калядкі без аглядкі”, конкурс сямейных шоу-праграм “Сароцкі навігатар”;
    • Рэгіянальныя народныя святы: Масленка, Гуканне вясны, Юрай, Тройца, Русальная нядзеля, Пятрок, Макавей;
    • Святы, фестывалі традыцыйнай культуры: рэгіянальны фестываль аўтэнтычнай песні “Бабулі”, рэгіянальны фестываль традыцыйнай народнай культуры “Пятровіца”,  раённае свята казкі “Казкі бабулі Аўдулі”.

Сацыяльна-культурны заказ

  • (паслугі па арганізацыі і правядзенню):
  • прафесійных святаў;
  • карпаратыўных мерапрыемстваў;
  • сямейных урачыстасцяў і г.д.

У структуру ДУК “Любанскі раённы цэнтр культуры” уваходзіць:

3 філіялы РЦК:
  • Любанскі парк культуры і адпачынку
  • Жораўскі Дом народных традыцый
  • Обчынскі Дом народнай творчасці

21 структурнае падраздзяленне:

  • 15 сельскіх Дамоў культуры (Асавецкі сельскі Дом культуры, Дарасінскі сельскі Дом культуры, Забалацкі сельскі Дом культуры, Загальскі сельскі Дом культуры, Камунараўскі сельскі Дом культуры, Кузьміцкі сельскі Дом культуры, Малагарадзяціцкі сельскі Дом культуры, Палічынскі сельскі Дом культуры, Рачэнскі сельскі Дом культуры, Рэдкавіцкі сельскі Дом культуры, Сароцкі сельскі Дом культуры, Соснаўскі сельскі Дом культуры, Соснаўскі сельскі Дом культуры-2, Стараюрковіцкі сельскі Дом культуры, Тальскі сельскі Дом культуры);
  • Урэцкі горпасялковы  Дом культуры, Урэцкі культурна-дасугавы цэнтр;
  • 2 сельскія клубы (Баяніцкі сельскі клуб, Шыпілавіцкі сельскі клуб);
  • 2 сельскія клубы-бібліятэкі (Пластокскі сельскі клуб-бібліятэка, Атраднаўскі сельскі клуб-бібліятэка).

Падрабязная інфармацыя. Структурныя падраздзяленні

Вядучыя творчыя калектывы Любанскага РЦК:

Назва

Кіраўнік

Народны ансамбль народнай песні “Ярыца”

В.Р.Гарэлька

Узорны фальклорны ансамбль “Верабейкі”

С.Г. Выскварка

Узорны тэатр танца “Егоза”

А.П. Шымуль

Народны гурт народнага гумару “Смехаўё”

С.Г. Выскварка

Узорны фальклорны калектыў “Спадчына”

І.Д.Віткоўская

Тэатральны калектыў “Эксперымент”

І.В. Мурленка

Вакальны калектыў “Саюз ЦК”

І.В. Мурленка

Вакальнае трыо “Каніцель”

А.А. Хадароўская

Вакальны гурт ветэранаў “Задорынка”

В.М.Андрыеўская

Клуб амаратаў народных традыцый “Напарачка”

С.Г. Выскварка

Падлеткавы клуб па інтарэсах “Любань TV”

К.І.Гаргун

Сямейная студыя эстэтычнага развіцця “Art-Junior”

А.А.Хадароўская

Аўтэнтычны фальклорны калектыў “Глыбокія крыніцы” (в.Закальное)

Н.К.Мірэйчык