Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс:+375-1794-59811+375-1794-67656

Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11

Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142

Режим работы

e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)

Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц

 

Главная / Регион / Историко-культурное наследие / Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі «Журавушка», «Глыбокія крыніцы», «Павалякі», (63БК000054)

1

Фота: 

 



Фота 1.1. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Журавушка» в.Ямінск

Фота 1.2. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Журавушка» в.Ямінск

Фота 1.3. Аўтэнтычны фальклорны гурт  «Павалякі» в.Обчын

Фота 1.4. Аўтэнтычны фальклорны гурт  «Павалякі»  в.Обчын

Фота 1.5. Аўтэнтычны фальклорны гурт  «Глыбокія крыніцы » в.Закальное

Фота 1.6. Аўтэнтычны фальклорны гурт  «Глыбокія крыніцы » в.Закальное

 

2

Месцазнаходжанне:

Мінская вобласць, Любанскі раён, вёскі Закальное, Обчын і Ямінск

3

Дата прысваення:

27.03.2008 г., пратакол № 141 навукова-метадычнага савета Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаны 03.09.2008 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1288

4

Кароткае апісанне, характарыстыка  адметных асаблівасцей:

Музычна-этнаграфічныя калектывы вёсак Ямінск, Обчын і Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці з'яўляюцца аўтэнтычнымі калектывамі-носьбітамі выканальніцкага стылю і мясцовага (а значыць унікальнага, непаўторнага) песеннага рэпертуару. Усе яны прадстаўляюць песенныя традыцыі аднаго спектру, размешчаныя ў паўночнай частцы беларускага Палесся. У рэпертуары засталіся ўзоры самых старажытных жанраў беларускага песеннага фальклору. Прадстаўлены песні каляндарнага і сямейна-радавога цыкла, пазаабрадавыя ўзоры позняй традыцыі.

Сярод каляндарных песень у актыве груп: вясновыя, масленічныя, велікодныя, Юр'еўскія, траецкія, дажыначныя, восеньскія, калядныя, віншавальныя. Таксама самабытнасць гэтых трох  калектываў заключаецца ў тэмбравым каларыце і характары пеўчай артыкуляцыі. У спевах калектываў раскрываецца мясцовая дыялектная спецыфіка, непаўторнасць мовы Любаншчыны.

Запісана больш за 20  выпускаў тэлепраграмы “Наперад у мінулае” з удзелам Обчынскага, Ямінскага і Закальнецкага калектываў. Зняты тэлефільм з серыі “Жывая спадчына”, напісана незлічоная колькасць артыкулаў у разнастайных СМІ. Інфармацыю можна знайсці ў энцыклапедычных і фалькларыстычных выданнях.