Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс:+375-1794-59811+375-1794-67656

Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11

Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142

Режим работы

e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)

Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц

 

Главная / Регион / Историко-культурное наследие / Курганны могільнік, в. Турок

Курганны могільнік, в. Турок

Курганны могільнік, ІХ- ХІІІ ст. (613В000293)

Фота: 

 



Фота 1.1. Курган з хвоямі ў цэнтры

Фота 1.2.Курган пашкоджаны рытвінай

 

Уласнік:

Любанскае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас»

Выкарыстанне:

рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута

Перыяд стварэння (рэканструкцыя):

ІХ – ХІІІ ст

Кароткае апісанне, характарыстыка  адметных асаблівасцей:

Размешчаны на адлегласці 0,5 км на поўдзень ад вёскі Турок, злева ад лясной дарогі на в.Песчанец.

Уяўляе сабой групу з каля 20 паўсферычных насыпаў вышынёй 1,0- 1,5 м, дыяметрам 5,0- 6,0  м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца раўкі.

Парослы дрэвамі і хмызняком, пакрыты лісцем і ігліцай.

Вядомы з 1924 г. Абследаваны ў 1979 г. археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Пад час абследавання Л.У.Дучыц налічвалася 38 насыпаў, якія размяшчаліся  з абодвух бакоў дарогі. Пад час інвентарызацыі ў 2006 г. курганы зафіксаваны толькі з левага боку дарогі. Справа расце малады лес і курганы, якія стаялі некалі тут, маглі быць знішчаны ў час разворвання, а таксама пад час аднаўлення дарогі. Некаторыя захаваныя насыпы пашкоджаны ямамі. Астатнія ў здавальняючым стане

Тэхнічны стан:

здавальняючы