Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс:+375-1794-59811+375-1794-67656

Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11

Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142

Режим работы

e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)

Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц

 

Главная / Регион / Историко-культурное наследие / Кузьміцкі манетны скарб

Кузьміцкі манетны скарб

Кузьміцкі манетны скарб (107 адзінак), ( 622Д000084)

Фота: 

 

 

Уласнік:

ДУ “Любанскі музей народнай славы”

Выкарыстанне:

як музейны прадмет, экспанат  пастаяннай або часовай экспазіцыі

Перыяд стварэння (рэканструкцыя):

канец ХVІ- пачатак ХVII ст., знойдзены ў 1983 г.

Кароткае апісанне, характарыстыка  адметных асаблівасцей:

Скарб рассыпны. Складаецца з 107 манет. Усе манеты аднаго наміналу- трайны грош Рэчы Паспалітай, вагой ад 1,77 г. да 2,78 г., сярэбраныя (утрыманне чыстага серабра ад 1,4 г. да 2,1 г., проба 800- 875). Храналагічна скарб ахоплівае перыяд з 1580 г.- 1602 г.

Манеты прадстаўляюць наступныя манетныя двары Рэчы Паспалітай другой паловы ХVІ - пачатку ХVII стст.: Каронны МД (22 адз.), Быдгашчскі МД (17 адз.), Познанскі МД (13 адз.), Усходні МД (7 адз.), Люблінскі (9 адз.), Кракаўскі МД (1 адз.), Віленскі МД (13 адз.), Рыжскі МД (24 адз.) і Мальбарскі МД (1 адз.).

Кузьміцкі манетны скарб адлюстроўвае гісторыю рэгіёна, як састаўной часткі Вялікага княства Літоўскага ў складзе федэральнай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Ён сведчыць аб тым, што, не гледзячы на аддаленасць ад эканамічных і культурных цэнтраў, землі Любаншчыны былі ўключаны ў таварна- грашовыя стасункі дзяржавы, тут фарміраваліся новыя гаспадарчыя адносіны ў выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. Цяжка вызначыць, кім па свайму сацыяльнаму статусу быў уладальнік скарбу. Адназначна, заможным чалавекам, паколькі сумарна скарб адпавядае  значнай грашовай суме.

Знойдзены ў чэрвені 1983 г. у в.Кузьмічы Любанскага раёна ў час палявых работ на сядзібе жыхаркі Крывальцэвіч Н.М. Захоўваецца ў ДУ “Любанскі музей народнай славы”

Тэхнічны стан:

добры