Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812
Телефон/факс:+375-1794-59811, +375-1794-67656
Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11
Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142
e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)
Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц
Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба, (63АК000141) |
|||
1 |
Фота: |
||
|
![]() |
|
|
Фота 1.1. Жораўскі хлеб
|
|||
![]() |
|
||
Фота 1.2. Кузьміцкі хлеб
|
|||
2 |
Месцазнаходжанне: |
Мінская вобласць, Любанскі раён, вёскі Жораўка і Кузьмічы |
|
3 |
Дата прысваення: |
12.02.2020 г, зацверджаны 20.02.2020 г. Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №15 |
|
4 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Традыцыя выпякання хлеба ў вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў. Некалькі сем’яў ніколі не пераставалі яго выпякаць. Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Сем’і Жудрык, Міхаленя, Пузевіч, Нагорныя выпякаюць хлеб для свайго харчавання, на вялікія святы для гасцей, на вяселлі, па замовах як гасцінец сваякам і знаёмым. Перыядычнасць выпякання розная, у залежнасці ад колькасці членаў сям’і і патрэб, але не радзей аднаго разу на тыдзень. Хлеб па мясцоваму рэцэпту мае асаблівую ўласцівасць: не чарсцвець на працягу двух тыдняў. Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму “кулітка”, шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб. Разам з боханамі выпякаюцца “скавароднікі” ці “перапечкі” – невялікія круглыя блінцы з хлебнага цеста. Іх асаблівасць у хуткім прыгатаванні, цеста прымінаецца на патэльні і праколваецца пальцамі, каб “не ўставала”. Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная “сыроватка”, або простая вада і закваска ў пост, соль, прыправы і дадаткі. З цеста фарміруюцца боханы, садзяцца на лістах (клёна, дуба, капусты) або на чароце на вымецены под печы ці на патэльнях. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмену, каляндры, укропу. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, “гарбузікі” – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба. Хлебныя традыцыі Любаншчыны зберагаюцца дзякуючы руплівым хлебапёкам-супрацоўнікам Жораўскага Дома народных традыцый і Кузьміцкага Сельскага Дома Культуры. Арганізаваны аднадзённы турыстычны маршрут “Хлебныя традыцыі Любаншчыны” у Жораўскі ДНТ, штогадова праходзяць святы: Свята новага хлеба “Жораўскі хлебадар” у в. Жораўка, Свята хлеба і хлебных гаспадынь “Кузьміцкія хлебапёкі”. Жораўскі хлеб стаў сімвалам раённых святаў: Дажынкі, Дзень сельскай гаспадаркі, Свята перамогі. У раёне кожны ведае пра розныя гатункі Жораўскага хлеба: сітны-штодзённы, пшанічны-святочны, хлеб з прысмакамі і хлеб партызанскі, у які дадазены незвычайныя інгрыдыенты: размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў. Традыцыя перадаецца ў жывой форме ад пакалення да пакалення. Хлеб выконвае функцыю самаідэнтыфікацыі мясцовых жыхароў. |