Адрас: вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812
Тэлефон/факс: +375179459811+375179467656
Тэлефон "Гарачай лініі" райвыканкама 8-017-94-59-8-11
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно": 142
e-mail: isp@lyuban.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Любанскае раённае спажывецкае таварыства створана 26.10.1995 г. на базе Любанскага раённага спажывецкага саюза (райспажыўсаюза).
Любанскае раённае спажывецкае таварыства з'яўляецца юрыдычнай асобай, некамерцыйнай арганізацыяй, створанай у форме спажывецкага таварыства, мае самастойны баланс, разліковы рахунак і іншыя рахункі ў банках, пячатку, штамп.
На добраахвотнай аснове ўваходзіць у склад Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў і ў Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў.
Месца знаходжання – в. Сарачы, вул. Савецкая, д. 2, Любанскі раён, Мінская вобласць.
Старшыня праўлення– Корбут Мікалай Іванавіч.
У склад Любанскага райспажыўтаварыства ўваходзяць:
- Апарат кіравання райспажыўтаварыства
- УП «Любанскі каапторг» - дырэктар Гомза Ала Аляксандраўна
- УП «Любанскі кааппрам» - дырэктар Архіпенка Уладзіслаў Валер'евіч
Асноўныя напрамкі дзейнасці
Асноўнымі відамі дзейнасці райспажыўтаварыства з'яўляюцца: гандаль, грамадскае харчаванне, нарыхтоўкі, прамысловасць.
Колькасць насельніцтва, які абслугоўваецца спажывецкай кааперацыяй 32 тыс. чалавек. Пайшчыкам Любанскага райспажыўтаварыства з'яўляюцца 8820 жыхара раёна.
Гандаль
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць праз 101 магазін з гандлёвай плошчай 11253. кв. м., што складае на 1000 жыхароў 352 кв.м. 63 магазіны размешчаны ў сельскай мясцовасці. Гандаль нехарчовымі таварамі арганізавана ў 23 спецыялізаваных магазінах, харчовымі таварамі ў 34 магазінах, таварамі паўсядзённага попыту – у 44 магазінах. Абслугоўванне жыхароў 92-х населеных пунктаў з агульнай колькасцю жыхароў 2250 чалавек ажыццяўляюць тройчы ў тыдзень чатыры аўтамагазіны.
Грамадскае харчаванне
Функцыянуюць 11 агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання на 655 пасадачных месцаў, у тым ліку 5 аб'ектаў на 292 пасадачных месцы размешчаны ў сельскай мясцовасці.
Нарыхтоўкі
Працу нарыхтоўчай дзейнасці Любанскага райспажыўтаварыства забяспечваюць 5 прыёма-нарыхтоўчых пункты, з якіх 3 размешчаны ў сельскай мясцовасці, 100 магазінаў ажыццяўляюць нарыхтоўку сельскагаспадарчых прадуктаў і сыравіны. Маецца бульбасховішча на 500 тон, халадзільнік на 100 тон
Прамысловасць
Асноўнымі відамі вытворчасці спажывецкіх тавараў з'яўляецца:
- вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў (дзейнасць ажыццяўляецца праз працу хлебазавода УП «Любанскі кааппрам» - адзінага вытворцы хлебабулачных вырабаў на тэрыторыі раёна з магутнасцю 17 тон у суткі);
- вытворчасць мяса (дзейнасць ажыццяўляецца праз працу скотаубойнага пункта, магутнасцю 4 тоны ў змену, цэха мясных паўфабрыкатаў, магутнасцю 0,3 тоны у змену);
- перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі і замарозка ягад;
- вытворчасць швейных вырабаў (дзейнасць ажыццяўляецца праз работу швейнага цэха).
Пералік крам сістэмы райспажыўтаварыства
Паслугі райспажыўтаварыства