Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
11 чэрвеня 2021

Стартапы змогуць скарыстацца льготнымі ўмовамі вядзення бізнесу ў «Вялікім камені»

Стартапы змогуць скарыстацца льготнымі ўмовамі вядзення бізнесу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У канцы 2020 года ў "Вялікім камені" адкрыўся цэнтр трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў. На працягу першых двух гадоў розныя стартапы змогуць скарыстацца ўсімі асноўнымі льготамі рэзідэнтаў парка, пры гэтым самі яны не будуць з'яўляцца рэзідэнтамі "Вялікага каменя". Гэту магчымасць збіраюцца замацаваць у новым указе кіраўніка дзяржавы, які будзе накіраваны на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў індустрыяльным парку.

"На конкурснай аснове, адабраўшы адпаведны праект, мы праз 6 месяцаў пасля праходжання інкубавання будзем глядзець на яго прамежкавыя рэзультаты. Калі яны станоўчыя, то мы гэтаму праекту даём вырасці з ідэі ў камерцыйны праект і магчымасць стаць рэзідэнтам парка", - расказаў Аляксандр Ярашэнка.

Паводле яго слоў, калі стартапам не аказваецца падтрымка, то, як правіла, выжывае толькі адзін з дзесяці праектаў. Калі ж дзяржава і інвестары дапамагаюць маладым кампаніям, то ўзровень выжывальнасці дасягае 70-80 працэнтаў.

БелТА