Партнёрскія сувязі
Шмат гадоў Любанскі раён супрацоўнічае з арганізацыямі і прадпрыемствамі Фрунзенскага раёна горада Мінска.
Развіты шырокія партнёрскія сувязі з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі: Гатчынскім раёнам Ленінградскай вобласці, Паўлава-Пасадскім раёнам Маскоўскай вобласці, Некрасаўскім раёнам Яраслаўскай вобласці, Багародскім раёнам Ніжагародскай вобласці. З гэтымі рэгіёнамі заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах, заснаваныя на прынцыпах доўгатэрміновага партнёрства.
У цяперашні час вядзецца праца па распрацоўцы пагаднення паміж Любанскім раёнам і горадам Курчатаў Курскай вобласці.
На Любаншчыне паспяхова ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі малочнай жывёлагадоўлі Ленінградскай вобласці. У рамках пагадненняў шмат гадоў запар паміж Любанскім раёнам і Некрасаўскім раёнам Яраслаўскай вобласці, Гатчынскім раёнам Ленінградскай вобласці ў летні перыяд аздараўлення вядзецца абмен дзіцячымі дэлегацыямі.