Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179459811+375179467656

Тэлефон "Гарачай лініі" райвыканкама 8-017-94-59-8-11

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно": 142

Рэжым працы

e-mail: isp@lyuban.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Галоўная / Рэгіён / Геральдыка

Геральдыка

CЦЯГ









Сцяг горада Любані і Любанскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога размешчаны дзве роўнавялікія паласы: верхняя жоўтага  і ніжняя чырвонага колеру, кожная з якіх складае 1/10 шырыні сцяга. У цэнтры палотнішча на блакітнай паласе размешчана стылізаваная жоўтая кветка, на лістахі якой дзве птушкі з паднятымі крыламі таго ж колеру.

ГЕРБ















Герб горада Любань мае ўласцівую для гербаў гарадоў Беларусі форму шчыта з традыцыйным для беларускай геральдыкі блакітным фонам. Форма герба дзеліцца на тры часткі і мае блакітную афарбоўку верхняй часткі, ніжняй — чырвоная і залацістая. Блакітны колер герба сімвалізуе багацце Любанскага краю рэкамі, азёрамі і іншымі вадаёмамі. На гербе размешчаны сіметрычны малюнак залатога чароту з двума залатымі птушкамі. Малюнак птушак сімвалізуе духоўную культуру народа (сардэчнасць, гасціннасць, аптымізм, каханне) і асацыіруецца з вобразамі традыцыйнага для Любанскага раёна народнага мастацтва маляваных дываноў.

Чырвоны колер на гербе азначае колер, які выкарыстоўваўся на родавых гербах князёў Алелькавічаў, а залаты колер — Радзівілаў. Залаты колер падкрэслівае каштоўнасць прыродных багаццяў Любаншчыны.